Lawfaculty Building Lawfaculty Title
Lawfaculty Logo
line
 


Закрыццё Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды - 2015: віншуем пераможцаў!

Юрфак БГУ. Юридическая Олимпиада. Логотип. Увеличить. Два дні, 20 - 21 лютага 2015 года, у Мінску праходзілі вочныя туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды.

21 лютага ў 18:00 на юрыдычнам факультэце БДУ адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця, на якой прайшло ўзнагароджванне ўдзельнікаў і пераможцаў Алімпіяды - 2015.

2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить.Спачатку арганізацыйны камітэт прадставіў традыцыйны падарунак – фотаагляд падзей двух дзён Алімпіяды: кадры ўрачыстай цырымоніі адкрыцця і спаборніцтваў індывідуальных удзельнікаў і каманд, якія перадалі ўсю прыязную атмасферу двух конкурсных дзён.

Урачыстую цырымонію закрыцця праводзіў Калінковіч В. Л. , старшыня журы, намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Валерый Леанідавіч падкрэсліў, што кожны, хто прыняў удзел у Алімпіядзе, ужо з’яўляецца пераможцам, бо “студэнт перамог сябе, вырашыўшы прыняць удзел”. Такі чалавек мае права ганарыцца сабою, але не выхваляцца.

2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить. 2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить. Рашчупкін А. В., першы намеснік Генеральнага дырэктара ЗП“Кока-кола Беврыджыз Беларусія”, павіншаваў усіх з зацрыццём Алімпіяды і пажадаў, каб такая падзея “стала не толькі кропкай, а адпраўной кропкай, кропкай адліку”. Андрэй Валянцінавіч таксама адзначыў, што дзякуючы Алімпіядзе ўдзельнікі могуць праверыць свой узровень ведаў і параўнаць яго з узроўнем сваіх калег, а гэта садзейнічае развіццю студэнта як юрыста. Акрамя таго, Андрэй Валянцінавіч падкрэсліў, што ўдзельнікі з кожным годам становяцца больш моцнымі.

Тураўца Д. В., кіруючага партнёра Адвакацкага бюро “ТАА “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”, вельмі парадавала тое, што журы мелі зносіны з удзельнікамі на роўных. Дзяніс Валер’евіч адзначаў, што некаторыя ўдзельнiкі вельмі ўразілі сваімі ведамі членаў журы, і ён вылучыў трох лепшых, на яго поглад, студэнтаў, якіх запрасіў на стажыроўку ў адвакацкае бюро “Ягораў, Пугінскі, Афанасьеў і Партнёры”: Антаненка Паліна Міхайлаўна (Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта), Тарасаў Дзмітрый Іванавіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) і Ілюковіч Глеб Сяргеевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).

Пасля віншаванняў ад членаў журы наступіла доўгачаканая цырымонія ўзнагароджвання. Уступнае слова было прадстаўлена Ліпе А. А., кансультанту кіравання вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Алена Адольфаўна выказала падзяку ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікам юрыдычнага факультэта БДУ і аргкамітэту за стварэнне спрыяльных умоў для правядзення Алімпіяды.


І пасля маленькага адступлення, спяшаемся прадставіць Вам пераможцаў XI Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды!

У індывідуальным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:

1. Ілюковіч Глеб Сяргеевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

2. Антаненка Паліна Міхайлаўна (Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)
Тарасаў Дзмітрый Іванавіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

3. Анціпенка Кацярына Станіславаўна ( Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова),
Карсюк Дзмітрый Сяргеевіч (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь),
Салянка Ілля Сяргеевіч (Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь)

2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Ілюковіч Глеб Сяргеевіч. Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Антаненка Паліна Міхайлаўна.Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Тарасаў Дзмітрый Іванавіч.Увеличить. 2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Анціпенка Кацярына Станіславаўна. Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Карсюк Дзмітрый Сяргеевіч. Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Салянка Ілля Сяргеевіч. Увеличить.


Таксама Тарасаў Дзмітрый Іванавіч і Ілюковіч Глеб Сяргеевіч ад журнала “Юрыст” былі запрошаны да ўдзелу ў міжнародным кангрэсе юрыдычных служб LAW SPRING – 2015.

2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Тарасаў Дзмітрый Іванавіч. Сарайнен і партнёры. Увеличить.Акрамя таго, прадстаўнікі кампаніі “Сарайнен і партнёры” Тарасаву Дзмітрыю Іванавічу за лепшую пісьмовую працу прапанавала стажыроўку ў дадзенай арганізацыі.

Ілюковічу Глебу Сяргеевічу, Тарасаву Дзмітрыю Іванавічу, Антаненка Паліне Міхайлаўне, Анціпенка Кацярыне Станіславаўне, Салянку Іллі Сяргеевічу і Карсюку Дзмітрыю Сяргеевічу была выдадзена фірмовая прадукцыя інфармацыйна-прававой сістэмы “Нарматыўка.by».


Затым Філіпава Жана Валянцінаўна, дырэктар Інфармацыйна-асветніцкай установы “Новая Еўразія”, выказала падзяку арганізатарам Алімпіяды Шыдлоўскаму Андрэю Віктаравічу, Калініну Сяргею Артуравічу i Саўкінай Юліі Міхайлаўне.

2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015.  Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015.  Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015.  Увеличить.Пераможцамі спецыялізаванага абавязковага каманднага конкурсу па юрыдычнай клінічнай адукацыі сталі наступныя каманды:

1. Una sententia (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
2. Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);
3. Авангард Фяміды (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).

У рамках клінічнага конкурсу асобна вылучылі работы Федаровіча Аляксандра, Ранько Яўгенія і Шакун Кацярыны, якім быў прапанаваны ўдзел у Летняй школе права, якая прысвечана свабодзе слова і яе абароне ў Еўрапейскім судзе (Расія).


У камандным заліку пераможцамі сталі:

1. Авангард Фяміды (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

2. Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);

3. Vector (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь)
Una sententia (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).

2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить.2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить.

Члены каманды Авангард Фяміды ад журнала “Юрыст” былі запрошаны да ўдзелу ў міжнародным кангрэсе юрыдычных служб LAW SPRING – 2015.

2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить.Усе пераможцы Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды - 2015 занесены ў банк адоранай моладзі, і ім прадстаўлены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

2015. Юрфак БДУ. Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда – 2015. Увеличить.Дэкан юрыдычнага факультэта БДУ Балашэнка Сяргей Аляксандравіч павіншаваў усіх с закрыццём Алімпіяды і пажадаў удзельнікаў новых поспехаў!

Віншуем пераможцаў!!!

Кацярына Касцюкевіч, Настасся Пеліх

Фота: Марыя Патрушава, Валерыя Жукоўская, Аляксандра Брысіна, Вікторыя Клок

Апрацоўка: Вольга Мікалаеўна Знак



З вялікай павагай звяртаем увагу на партнёраў Алімпіяды!
Вялікі дзякуй усім!!!

Арганізацыйны камітэт


23.02.2015

 
webmaster
аб сайце | аўтарскія правы | супрацоўніцтва