У Вас не адэкватныя звесткі.
Колькасць месцаў на агульны і сельскі конкурс вызначаецца так.
Ад агульнай колькасці месцаў (129) мінусуецца колькасць абітурыентаў, якія ідуць без экзаменаў і па-законкурсам (калі такія ёсць).
Тоеж робіцца і з агульнай колькасцю ПАДАДЗЕНЫХ заяў.
У нас застаюцца заявы, пададзеныя тымі, хто ідзе на агульны і сельскі конкурсы. Прымаем гэтую лічбу за 100 % і вынаходзім, колькі працэнтаў прэтэндуюць на сельскі конкурс. Па тых гадах, калі я адказваў на прыём дакументаў на факультэт (зараз ў мяне трохі іншая пасада ў прыёмнай камісіі), працэнт сельскіх заяў вагаўся ад 12 да 19 працэнтаў.
І потым праз прапорцыю вынаходзім, колькі месцаў ад агульнага бюджэта (129) яны займаюць. Вось тут будуецца два спісы: гарадскіх і сельскіх абітурыентаў. Глядзім, які прахадны бал у горада, які ў сяла. Калі сельскі бал ніжэйшы, то пакідаем так. Калі ён вышэйшы або роўны гарадскому, то перабудоўваем спіс па балах.
Вось і ўсё.
Спадзяюся, што Вам пашанцуе. Але ўсё ж такі правентыліруйце пытанне з атрыманнем крэдыту на навучанне, схадзіце ў свае адзяленне "Беларусбанка". Не апускайце рукі, паверце юрыдычная адукацыя ў БДУ вартая каб за яе заплаціць. А потым ўсё ў Вашых руках.
І хуценька да Царквы
