Законы не мешали бы каждому жить, как ему удобно,
если бы один не вредил другому (Демокрит)

Пасяджэнне Савета юрыдычнага факультэта БДУ 30 верасня 2019 г. (Пратакол № 1)

 Пытанні, разгледжаныя на пасяджэнні Cавета юрыдычнага факультэта  30 верасня 2019 г. (пратакол № 1)  

ПАРАДАК  ДНЯ:
1. Вынікі папярэдняга навучальнага года і задачы калектыва юрыдычнага факультэта на 2019-2020 навучальны год.
Дакладчык: дэкан юрыдычнага факультэта С.А.Балашэнка

ПАСТАНАВІЛІ:

1.1. Адобрыць у цэлым работу калектыва факультэта ў 2018-2019 навучальным годзе, накіраваную на ўдасканаленне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, навукова-даследчай дзейнасці, ідэалагічнай і выхаваўчай работы.

1.2. Кафедрам:

распрацаваць да 30.11.2019 вучэбныя праграмы комплекснага дзяржаўнага экзамена, якія ўтрымліваюць практычны складнік (заданні праектнага, даследчага, творчага тыпу), у мэтах выканання п. 3 Рашэння Савета БДУ ад 25.02.2019 № 07/1 (адказныя: загадчыкі кафедраў, намеснік дэкана А.А. Міхасёва);

забяспечыць на пастаяннай аснове індывідуальную вучэбную і выхаваўчую работу выкладчыкаў з замежнымі студэнтамі і магістрантамі пад час вучэбных заняткаў і па-за іх межамі (індывідуальныя кансультацыі, гутаркі, тэматычныя навуковыя абмеркаванні, навуковыя гурткі і інш.) (адказныя − загадчыкі кафедраў);

узмацніць працу з заказчыкамі кадраў (арганізацыя сустрэч студэнтаў з выпускнікамі факультэта і прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў) (адказныя: загадчыкі кафедраў, намеснікі дэкана);

арганізаваць выкананне не менш 50% дыпломных, магістэрскіх работ па заяўках (узгадненні тэматыкі) заказчыкаў кадраў (адказныя: загадчыкі кафедраў);

узмацніць кантроль за выкананнем аспірантамі, дактарантамі і саіскальнікамі індывідуальных планаў з мэтай павышэння абарон дысертацый выпускнікамі аспірантуры і дактарантуры ў тэрмін (адказныя: загадчыкі кафедраў, намеснік дэкана А.А. Пухаў);

актывiзаваць навукова-публiкацыйную дзейнасць супрацоўнiкаў адпаведных кафедраў для падрыхтоўкi артыкулаў у мэтах апублікавання ў перыядычных выданнях, уключаных у навукаметрычныя базы даных Scopus, Web of Science, РІНЦ і інш. (адказныя – загадчыкі кафедраў);

1.3. Узмацніць працу па арганізацыі ўкаранення новых інтэрактыўных метадаў і форм навучання, камп'ютарных тэхналогій, электронных вучэбна-метадычных комплексаў( у тым ліку на замежнай мове), мультымедыйных тэхналогій навучання (адказныя: загадчыкі кафедраў, намеснік дэкана Міхайлоўскі В. С.).

1.4. Ажыццяўляць планамерны кантроль за рэгістрацыяй і абнаўленнем профіляў прафесарска-выкладчыцкага саставу адпаведных кафедраў у навуковых сацыяльных сетках Google Scholar (Акадэмія Google), ResearchGate, Academia.edu, ORCID, Linkiding (адказныя: загадчыкі кафедраў, загадчык вучэбнай лабараторыі інфарматыкі і ТСН Ю.А. Скарына);

1.5. Правесці аналіз і актуалізаваць дакументы сістэмы менеджмента якасці дэканата, кафедраў, вучэбных лабараторый і вучэбных кабінетаў (адказныя: намеснікі дэкана, загадчыкі кафедраў, вучэбных лабараторый, вучэбных кабінетаў і адказны за сістэму менеджмента якасці юрыдычнага факультэта дацэнт Краснабаева Л.А.).

1.6. Правесці ў верасні 2020 года X Міжнародны летні ўніверсітэт (адказны – дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права У.М. Сатолін).

1.7. Загадчыкам кафедраў і лабараторый факультэта сістэматычна ажыццяўляць выкананне комплекса мер па прафілактыцы і эфектыўнаму вырашэнню канфліктных сітуацый паміж студэнтамі, магістрантамі і выкладчыкамі (адказныя: загадчыкі кафедраў, лабараторый, намеснікі дэкана).

1.8. Забяспечыць правядзенне прафiлактычных размоў з супрацоўнiкамi кафедраў па пытаннях узмацнення дысцыплiны (у кантэксце выканання Дырэктывы № 1 “Аб узмацненні працоўнай дысцыпліны…”, Этычнага кодэкса БДУ і інш. (адказныя: дэкан С.А. Балашэнка, намеснікі дэкана, загадчыкі кафедраў і лабараторый).

1.9. Загадчыкам кафедраў і куратарам ажыццяўляць работу па актывізацыі грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў у перыяд правядзення выбарчай кампаніі ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь (кастрычнік-лістапад 2019 г.) (адказныя: намеснік дэкана А.В. Шыдлоўскі, загадчыкі кафедраў, куратары).

1.10. Кантроль за выкананнем пастановы ўскласці на дэкана юрыдычнага факультэта С.А. Балашэнку.

 

2. Аб разглядзе і прыняцці работ па по 3 этапу дагавора НДВКР № 160/92П ад 10 студзеня 2019 г. па тэме «Модернизация системы государственного управления в условиях научно-технического развития в Республике Беларусь и Российской Федерации», выконваемага ЧНК «Р-054», кіраўнік ЧНК – дацэнт кафедры канстытуцыйнага права Маслоўская Таццяна Станіславаўна.
Інфармацыя намесніка дэкана па навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай дзейнасці А.А. Пухава.

ПАСТАНАВІЛІ:
 2.1. Лічыць пададзеную навуковым кіраўніком ЧНК «Р-054» навукова-тэхнічную (даследчую) прадукцыю здавальняючай умавам дагавора НДВКР № 160/92П ад 10 студзеня 2019 г. і адпавядаючай патрабаванням тэхнічнага задання і каляндарнага плана.

2.2. Работу лічыць выкананай ва ўстаноўлены тэрмін і прынятай.

 

3. Аб вылучэнні работы «Советология: теоретические основания исследования современной политики» студэнткі 3 курса юрыдычнага факультэта, дзённай формы навучання, спецыяльнасці палітологія Ясінскай Людмілы Сяргееўны на конкурс на лепшыя навуковыя работы студэнтаў БДУ у 2019 годзе.
Інфармацыя намесніка дэкана па адукацыйных інавацыях В.С. Міхайлоўскага.

ПАСТАНАВІЛІ:

3.1. Вылучыць работу «Советология: теоретические основания исследования современной политики» студэнткі 3 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Палітологія» юрыдычнага факультэта Ясінскай Людмілы Сяргееўны на конкурс на лепшыя навуковыя работы студэнтаў БДУ у 2019 годзе.



4. Аб рэкамендацыі да апублікавання ў БДУ манаграфіі Пратасавіцкага С.П. «Теория частноправового регулирования финансов».
Інфармацыя загадчыка кафедры грамадзянскага права М.В. Мяшчанавай.

ПАСТАНАВІЛІ:

4.1. Рэкамендаваць да апублікавання ў БДУ манаграфію дацэнта кафедры грамадзянскага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Пратасавіцкага Сяргея Пятровіча «Теория частноправового регулирования финансов».

 

5. Аб рэкамендацыі да апублікавання ў БДУ манаграфіі Івановай Д.У. «Право интеллектуальной собственности Республики Беларусь: система и перспективы развития».
Інфармацыя загадчыка кафедры грамадзянскага права М.В. Мяшчанавай.

ПАСТАНАВІЛІ:

5.1. Рэкамендаваць да апублікавання ў БДУ манаграфію дацэнта кафедры грамадзянскага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Івановай Дзіяны Уладзіміраўны «Право интеллектуальной собственности Республики Беларусь: система и перспективы развития».

  

6. Аб рэкамендацыі да апублікавання ў БДУ манаграфіі Мяшчанавай М.В. «Система международного частного права Республики Беларусь».
Інфармацыя загадчыка кафедры грамадзянскага права М.В. Мяшчанавай.

ПАСТАНАВІЛІ:

6.1. Рэкамендаваць да апублікавання ў БДУ манаграфію загадчыка кафедры грамадзянскага права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Мяшчанавай Марыі Валянцінаўны «Система международного частного права Республики Беларусь».

  

7. Аб рэкамендацыі да апублікавання манаграфіі Васілевіча Д.Р. «Конституционные основы реализации соматических (личностных) прав: теория и практика».
Інфармацыя загадчыка кафедры канстытуцыйнага права Р.А. Васілевіча.

ПАСТАНАВІЛІ:

7.1. Рэкамендаваць да апублікавання манаграфію кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Васілевіча Дзмітрыя Рыгоравіча «Конституционные основы реализации соматических прав: теория и практика». 

 

8. Аб рэкамендацыі да апублікавання электроннага вучэбнага выдання «Поддержание государственного обвинения в суде», аўтары: А.А. Данілевіч, В.В. Пятрова.
Інфармацыя загадчыка кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду А.А. Данілевіча.

ПАСТАНАВІЛІ:

8.1. Рэкамендаваць да апублікавання электроннае вучэбнае выданне «Поддержание государственного обвинения в суде», аўтары: А.А. Данілевіч, В.В. Пятрова.

 

9. Аб паніжэнні вучэбнай нагрузкі на 2019/2020 навучальны год дацэнту кафедры паліталогіі Парэчынай С.Г.
Інфармацыя загадчыка кафедры паліталогіі С.В. Рашэтнікава.

ПАСТАНАВІЛІ:

 9.1. Зацвердзіць паніжэнне вучэбнай нагрузкі на 2019/2020 навучальны год дацэнту кафедры паліталогіі Парэчынай Святлане Генадзьеўне:

на 72 гадзіны па асноўнай стаўцы,

на 18 гадзін па сумяшчальніцтву (0,25 стаўкі).

 

10. Аб рэкамендацыі да апублікавання зборніка навуковых прац, прысвечанага 75-годдзю доктара юрыдычных нвавук, прафесара Т.І. Доўнар «Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года і яго гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне».
Інфармацыя загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права С.А. Калініна.

ПАСТАНАВІЛІ:

10.1. Рэкамендаваць да апублікавання зборнік навуковых прац, прысвечаны 75-годдзю доктара юрыдычных навук, прафесара Доўнар Таісы Іванаўны «Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года і яго гісторыка-тэарэтычнае асэнсаванне».

 

11. Аб зацвярджэнні прыкладнай тэматыкі магістэрскіх дысертацый на юрыдычным факультэце.
Інфармацыя намесніка дэкана па вучэбнай рабоце А.А. Міхасёвай.

ПАСТАНАВІЛІ:

11.1. Зацвердзіць прыкладныя тэматыкі магістэрскіх дысертацый па дысцыплінах кафедраў.

 

Старшыня Савета  С.А. Балашэнка

Сакратар Савета    Т.І. Доўнар

 

Апрацоўка: Л.В.Бяляева

Тэлефоны:

209-55-82 (дэканат)

209-52-30 (прыёмная, факс)

 

Адрас:

220030,  г. Мінск, Ленінградская 8

E-mail:

dekanatlaw@bsu.by

law@bsu.by